Аляксей Янукевіч - новы старшыня Партыі БНФ

pbnf.org
7 сентября 2009, 12:41
5 верасня ў ДК МТЗ адбыўся ХІІ справаздачна-выбарчы З'езд Партыі БНФ і ГА БНФ "Адраджэнне". Удзел у ім узялі 326 дэлегатаў.

На пасаду старшыні балатаваліся намеснікі старшыні Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч. Пасля таго, як дэлегаты не зацвердзілі парадак дня, прапанаваны старшынём Партыі Лявонам Баршчэўскім, Віктар Івашкевіч зняў сваю кандыдатуру на карысьць Лявона Баршчэўскага.

Падчас галасавання за старшыню галасы размеркаваліся наступным чынам: за Янукевіча - 174 галасы, за Баршчэўскага - 144.

Паводле рашэння Сойму, за намеснікаў галасавалі спісам. які прапаноўвае новаабраны старшыня. Новаабраны старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч прапанаваў Рыгора Кастусёва і Ігара Лялькова. Такая прапанова была падтрыманая большасцю дэлегатаў.

Таксама на З'ездзе быў абраны склад рэвізійнай камісіі, у якую цяпер увайшлі не тры, а пяць чалавек. Мяркуецца, што апроч сваіх непасрэдных функцый яна будзе выконваць таксама функцыю камісіі па этыцы і кантролю.

У склад Сойму былі абраныя 52 чалавекі з шырокім прадстаўніцтвам моладзі і рэгіёнаў.

Спіс абраных на ХІІ З'ездзе Партыі БНФ сябраў Сойму Партыі БНФ.

1. Антусевіч Сяргей
2. Арэшка Вацлаў
3. Арлоў Уладзімір
4. Бабіцкі Зміцер
5. Бакіевіч Рыгор
6. Барадулін Рыгор
7. Батуеў Павел
8. Берніковіч Яраслаў
9. Вырвіч Барыс
10. Вячорка Вінцук
11. Гаўрусік Зміцер
12. Герасімовіч Казімір
13. Губарэвіч Максім
14. Губарэвіч Юрась
15. Дрыгайла Зміцер
16. Жаляпаў Хрыстафор
17. Жучкоў Аляксандр
18. Івашкевіч Віктар
19. Кавалец Аляксей
20. Кастусёў Рыгор
21. Каліта Алесь
22. Канапацкі Вадзім
23. Красоўская Наталля
24. Кунцэвіч Уладзімір
25. Лабковіч Уладзімір
26. Лялькоў Ігар
27. Лацінскі Сяржук
28. Макаранка Віталь
29. Мальчык Сяргей
30. Марачкін Аляксей
31. Маркоўская Кацярына
32. Меляшкевіч Юрась
33. Мудрачэнка Сяргей
34. Панамароў Сяргей
35. Пуціцкі Валерый
36. Салаўёў Зміцер
37. Салаш Сяргей
38. Саранчукоў Вадзім
39. Саротнік Андрэй
40. Семянюк Сяргей
41. Смолікаў Кастусь
42. Сом Лера
43. Сюдак Аляксей
44. Трацьяк Зьміцер
45. Хадыка Юрый
46. Церашкоў Андрэй
47. Чавусаў Юрый
48. Чарняеў Аляксей
49. Шутаў Алесь
50. Шыманскі Зміцер
51. Шэга Іван
52. Янукевіч Аляксей
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Аляксей Янукевіч - новы старшыня Партыі БНФ