Лявон Баршчэўскі і Аляксандр Мех наведалі маці Яны Паляковай

pbnf.org
4 сентября 2009, 14:23
Набліжаецца паўгоддзе трагічнай даты – калі сумленная і адважная жанчына, правабаронца з Салігорска Яна Палякова, адчайна пратэстуючы супраць гвалту і цкавання з боку мясцовай міліцыі й пракуратуры, скончыла жыццё самагубствам.

Пасля гэтага здарэння ў сядзібе БНФ быў аб’яўлены збор сродкаў у падтрымку Неанілы Міхайлаўны Паляковай, якая пасля жахлівага сыходу з жыцця дачкі засталася адна.

3 верасня Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі й сакратар Управы па працы з рэгіёнамі Аляксандр Мех наведалі Неанілу Міхайлаўну, выказалі ёй маральную падтрымку ад імя БНФ і перадалі ўсю сабраную паводле стану на папярэдні дзень суму. Лявон Баршчэўскі й Aляксандр Мех выказалі пераканне, што падтрымка маці Яны Паляковай будзе працягвацца і надалей.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Лявон Баршчэўскі і Аляксандр Мех наведалі маці Яны Паляковай