Змагары з беларускай мовай у мазырскай вайсковай частцы суняліся?
Прыйшоў адказ на зварот старшыні Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны Алега Трусава да міністра абароны Леаніда Мальцава аб магчымай дыскрымінацыі салдата Францішка Вячоркі за беларускую мову. Яго падпісаў выканаўца абавязкаў памочніка міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Ўзброеных Сілах – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў. Адказ напісаны па-беларуску.
Ключавая фраза ў лісце – "Ваеннае ведамства не можа пагадзіцца з сцвярджэннем пра ігнараванне і непавагу да роднай мовы ў беларускім войску". Як прыклады павагі да мовы падаюцца публікацыі беларускамоўных архіўных дакументаў, каманды роты ганаровай варты, больш як 50% беларускіх песень на канцэртах, надпісы на сцягах.
Па сутнасьці звароту "ўстаноўлена, што ніхто з службовых асоб не дапускаў некарэктных выразаў у адрас беларускай мовы". Маўляў, "дысцыплінарнае спагнанне на радавога Вячорку Ф.В. накладзена не за ўжыванне ім беларускай мовы, а за нетактоўныя паводзіны са старэйшым па воінскім званні, няведанне і нежаданне выконваць патрабаванні агульнавайсковых статутаў".
Ліст каментуе бацька "палітычнага рэкрута" Вінцук Вячорка.
"Паводле гэтага адказу, пераследу за беларускую мову "у прынцыпе не можа быць у беларускім войску". Таму, ратуючы гонар ведамаснага мундзіра, У.М.Макараў абвінаваціў у "пропаведзі варожасці на моўнай глебе" …самога Франака. Не паленаваліся беларускія патрыёты з Міністэрства абароны пацікавіцца атэстатам Франака, дзе знайшлі "сямёрку" па расейскай мове. Значыць, маўляў, Францішак Вячорка валодае расейскай і таму няхай спявае і г.д.
Зазначу спецыяльна для Ўладзіміра Мацвеевіча Макарава, кандыдата пэдагагічных навук і спецыяліста ў галіне "кансцыентальнай вайны" (г.зн. змагання за свядомасьць). Грамадзянін Беларусі можа валодаць хоць дваццаццю мовамі. Але ён мае святое, гарантаванае Канстытуцыяй, права карыстацца сваёй роднай дзяржаўнай беларускай мовай у сваёй краіне ва ўсіх без выключэння сітуацыях. Любое абмежаванне грамадзяніна ў гэтым праве, любое навязванне яму іншай мовы, хай сабе і расійскай, ёсьць найгрубейшае парушэнне аднаго з фундаментальных правоў чалавека. Калі ж гэтае абмежаванне і навязванне ажыцьцяўляецца з выкарыстаннем службовага становішча (ясна, што шараговец Вячорка цалкам залежыць па службе ад прапаршчыкаў і афіцэраў, а не наадварот), яно справядліва разглядаецца беларускім заканадаўствам як крымінальнае злачынства.
Што ж да "кансцыентальнай вайны", то, шаноўны Ўладзімір Мацвеевіч, дзеля абароны Айчыны нічога мацнейшага за патрыятызм чалавецтва не ведае. А родная мова ёсць не толькі найважнейшы, штодзённы, відавочны, кансцыентальны і субкансцыентальны фактар патрыятызму, але і самы надзейны ідэнтыфікатар "свайго-чужога". Асабліва ў святле апошніх геапалітычных зрухаў. Гэта даўно зразумелі ў братняй Украіне. Падумайце пра гэта, пішучы новыя канцэптуальныя тэксты для міністра і рэкамендацыі для афіцэраў.
Спасылкі на канцэрты, музейныя экспазіцыі ці роту ганаровай варты, дзе ўжываецца беларуская мова, вядома, маюць вагу, але не маюць дачыненьня да рэальнай моўнай сітуацыі ў войску. За 18 год гісторыі незалежнай Рэспублікі Беларусь так і не створаныя вайсковыя статуты ды ўсе неабходныя дакументы й інструкцыі па-беларуску. Мала хваліцца перадрукам "Баявога статуту пяхоты" 1927 году, трэба вярнуць мову ў штодзённы ўжытак. А беларускамоўных салдатаў – заахвочваць, а не спрабаваць цкаваць.
Прыйшоў ліст і мне – з Генеральнай пракуратуры, як рэакцыя на маю заяву ў ТБМ імя Скарыны. Станоўча зазначу, што ліст па-беларуску. У адказе, падпісаным начальнікам аддзелу нагляду за выкананнем заканадаўства ў войсках і на транспарце А.А.Бязуглым, паведамляецца, што "довады аб прыцягненні Вячоркі В.Ф. да дысцыплінарнай адказнасці за адмову выканаць страявую каманду на рускай мове і падачу яе на беларускай мове не знайшлі свайго пацвярджэння", а таксама што "загад прапаршчыка Піскуна В.С. аб выкананні Вячоркам Ф.В. у складзе падраздзялення страявой песні на рускай мове не супярэчыў дзеючаму заканадаўству". Франак, паводле ваеннай пракуратуры, пакараны скарачэннем адпачынку за ўвесь перыяд службы да пяці сутак не за беларускую мову, а за "нетактоўныя паводзіны са старэйшым па воінскаму званні" і г.д. Што да забароны на беларускія кнігі ў бібліятэцы вайсковай часткі, то па гэтым факце праверка на момант напісання адказу яшчэ ішла.
Наколькі я ведаю, у в/ч 48694 у Мазыры некалькі дзён правёў намеснік начальніка Гомельскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры падпалкоўнік Чарэднік, прыязджалі прадстаўнікі Галоўнай ваеннай камендатуры пры Міністэрстве абароны.
У кожным разе, пасля шэрагу пракурорскіх і міністэрскіх праверак найбольш зацятыя змагары з беларускай мовай суняліся. Праблемаў з камандай "Зважай!" у сына цяпер няма. Пабачым, ці надоўга. Кнігі Быкава і Арлова, часопіс "Дзеяслоў" вызваленыя з-пад "арышту", але пры ўмове, што будуць захоўвацца ў асабістых рэчах Франака ў капцёрцы, а не чытацца салдатамі.
Пакаранне, якое атрымаў Франак у выніку безумоўна справакаванага камандзірамі моўнага канфлікту, мы будзем абскарджваць надалей. Натуральна, будзем працягваць юрыдычнае змаганне супраць незаконнага прызыву заведама непрыдатнага па здароўі", - сказаў бацька палітычнага прызыўніка.