1 верасня - Хочам вучыцца па-беларуску
1 верасня Моладзь БНФ у рамках традыцыйнай акцыі "Хочам вучыцца па-беларуску" ладзіць урачыстае ўскладанне кветак да помніка Янкі Купалы ў скверы Янкі Купалы. Запрашаем усіх ахвотных прыйсці 1 верасьня ў 16:00 у сквер Янкі Купалы з кветкамі і далучыцца да мерапрыемства.
Шаноўныя сябры!
Тое, што адбываецца цягам апошніх гадоў з беларускай школай і беларускай адукацыяй, інакш як разбурэннем назваць нельга. Вынікам правядзення чарговай рэформы адукацыі стала ламанне арганізацыі навучальнага працэсу, прадметнага й праграмнага зместу навучаньня, скасаванне гімназічнага й ліцэйскага статусу многіх школаў.
У выніку ўзровень сярэдняй адукацыі ў краіне сур’ёзна панізіўся, гэта добра бачна па прахадным бале ў ВНУ, які становіцца ніжэйшым штогод.
Абітурыенты праходзяць праз абавязковую сістэму цэнтралізаванага тэставання, кошты на тэсты бяруцца чыноўнікамі з ніадкуль.
Беларусь яшчэ далей адыходзіць ад усясветных адукацыйных стандартаў. Бясплатная адукацыя, якая гарантуецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, на практыцы дорага каштуе. Абавязковая школьная форма, дарагія падручнікі, пастаянныя паборы на ўпарадкаванне школы – усё гэта кладзецца на плечы бацькоў.
Ахвярамі псеўдарэформы сталі недавучаныя вучні, зацкаваныя настаўнікі, якім пагражаюць масавыя скарачэнні, а таксама гуманітарныя нацыянальна значныя прадметы – такія, як гісторыя Беларусі, гісторыя мастацтваў, беларуская літаратура.
Са школьных падручнікаў выкінутыя творы Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Святланы Алексіевіч, Сяргея Законнікава, Вольгі Іпатавай, Уладзіміра Арлова, Міхася Скоблы, Вітаўта Чаропкі, а таксама ілюстрыцыі мастака Аляксея Марачкіна.
Моладзь БНФ лічыць, што толькі нацыянальна-арыентаваная Беларуская школа здольная падрыхтаваць сапраўды прафесійныя кадры для Беларусі, якія не з'едуць "за мяжу" пры першай магчымасці, а застануцца і будуць працаваць на карысць краіны.
Моладзь БНФ патрабуе:
- Спыніць бяздумныя эксперымэнты над беларускай школай;
- Не пераводзіць абавязковую базавую адукацыю на платную аснову;
- Стымуляваць стварэнне профільных класаў, гімназіяў, ліцэяў;
- Вярнуць легальны статус Беларускаму гуманітарнаму ліцэю імя Якуба Коласа і Еўрапейскаму гуманітарнаму унівэрсітэту;
- Стымуляваць выкладанне ў школах па-беларуску.
Моладзь БНФ