UDF

Новости

АГП рыхтуецца да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі

www.ucpb.org
04.08.2010
Адбылося пашыранае пасяджэнне Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На ім разглядаліся пераважна пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

Да прадстаўнікоў рэгіёнаў быў даведзены план па збору подпісаў. Паводле яго, сябры АГП бяруць на сябе абавязак сабраць у кожнай вобласці па 15 тысяч подпісаў у падтрымку рэгістрацыі Яраслава Раманчука, у горадзе Мінску – 40 тысяч.

"Гэта пасільная задача для нашых рэгіёнаў , – лічыць старшыня АГП Анатоль Лябедзька. – І зараз мы будзем практычна рухацца ў гэтым накірунку. Мы вырашылі не распаўзацца па ўсёй Беларусі, а сканцэнтравацца на 18 прыярытэтных гарадах, дзе жыве больш за 100 тысяч жыхароў. Будзе яшчэ дадатковы спіс подпісаў з рэгіёнаў, дзе мы маем дзеяздольныя арганізацыі".

На пасяджэнні Палітрады АГП таксама была агучана рэкамендацыя сябрам партыі, якія не ўвайшлі ў ініцыятыўную групу па вылучэнні Яраслава Раманчука кандыдатам у прэзідэнты, але ўвайшлі ці ўвойдуць у ініцыятыўныя групы іншых прэтэндэнтаў. Ім рэкамендавана напісаць заяву аб выхадзе з партыі або аб прыпыненні сяброўства ў партыі.

Як зазначыў Анатоль Лябедзька, "гэта алагічная сітуацыя, каб чалавек, які з’яўляецца сябрам партыі, увайшоў у ініцыятыўную групу нейкага іншага прэтэндэнта, а не свайго партыйнага кандыдата. У нас могуць быць такія асобныя выпадкі. Мы не лічым іх нейкімі трагічнымі. Але калі так здарыцца, то ў нас будзе матывацыя шукаць у рэгіёнах новых людзей і ствараць новыя арганізацыі".

Палітрада АГП даручыла Льву Марголіну прадставіць канчатковую структуру перадвыбарчага штаба.



Перейти на сайт