UDF

Новости

Карл Більдт запрасіў беларускую апазіцыю ў Стакгольм

ucpb.org
25.08.2009
Старшыня Рады Еўрапейскага Звязу, міністр замежных спраў Швецыі Карл Більдт запрасіў кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоля Лябедзьку ў Стакгольм.

Як паведаміў Карл Більдт, 17 верасня ён мае намер сустрэцца з "выбітнымі прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі". Швецыя падчас свайго старшынства ў Еўрапейскім Звязе будзе цягам восені весці дыскусіі па беларускім пытанні і прадстаўляць ЕЗ у палітычным дыялогу з беларускімі ўладамі.

Старшыня Рады ЕЗ адзначыў, што яму "хацелася б мець поўнае разуменне сітуацыі ў Беларусі". "Сітуацыя ў Беларусі з’яўляецца пытаннем, якое прыцягвае ўвагу палітыкаў, грамадзянскай супольнасці і простых людзей у краінах Еўрапейскага Звязу", — падкрэсліў Карл Більдт.



Перейти на сайт