Актывістаў Моладзі БНФ звальняюць з працы за палітычную актыўнасьць

pbnf.org
19 августа 2009, 13:57
Старшыню Віцебскай суполкі Моладзі БНФ Аляксандра Кузьняцова звальняюць з працы. Яшчэ адзін актывіст арганізацыі Сяргей Зьвёздачкін быў звольнены з працы ў сувязі з удзелам у акцыі 27 ліпеня ў Гарадку.

Як распавёў Сяргей Зьвёздачкін, яго выклікаў да сябе дырэктар і паведаміў, што той звольнены за ўдзел у апазіцыйным мітынгу ў Гарадку. Ніякіх іншых тлумачэньняў дырэктар ня даў.

Аляксандра Кузьняцова наймальнік таксама выклікаў і сказаў, што калі маладзён не звольніцца, то ў фірмы будуць праблемы: адзавуць ліцэнзію і не працягнуць дамову-арэнды памяшканьня. "Усё гэта зьвязанае з падзеямі ў Гарадку. Я вымушаны звольніцца, каб не падстаўляць сваіх калег", - распавёў Аляксандр Кузьняцоў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Актывістаў Моладзі БНФ звальняюць з працы за палітычную актыўнасьць