Партыі БНФ пагражае раскол
У партыі БНФ здарыўся раскол адносна будучага з’езда, запланаванага на 29 траўня. Частка сябраў Мінскай арганізацыі партыі выказалі нязгоду адносна рашэння сойма пра фармаванне дэлегацкага спісу на з’езд, паводле якога ўдзельнікаў называюць былыя кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў.
Менавіта на гэтым з’ездзе мяркуецца акрэсліць ролю партыі БНФ у будучай прэзідэнцкай кампаніі – назваць свайго кандыдата ці падтрымаць аднаго з ужо вылучаных. Кіраўніцтва партыі сярод верагодных кандыдатур называе найперш Аляксандра Мілінкевіча, але былы старшыня Лявон Баршчэўскі выказвае катэгарычную нязгоду з гэтай пазіцыяй.
А.Янукевіч: - На маю думку, калі на тое будзе рашэнне з’езду, перамовы аб заключэнні дамовы аб падтрымцы кандыдата могуць быць праведзеныя з Аляксандрам Мілінкевічам, а таксама з Уладзімірам Някляевым, калі ён да гэтага часу заявіць пра свае прэзідэнцкія амбіцыі.
Л.Баршчэўскі: - Калі Аляксандр Мілінкевіч будзе падтрыманы Фронтам, гэта будзе ганьба! Усяму Фронту і на ўсе векі. Я сказаў, што гатовы ўдзельнічаць у любых працэдурах. Мяне вылучала дзвесце з лішкам фронтаўцаў з 31 гораду. І рабіць выгляд, што мяне няма, што Лявон Баршчэўскі – пустое месца – гэта не асабістая крыўда, а палітычная правакацыя. І так не паступаюць у партыі, асабліва калі кажуць, што не хочуць раскола. Я гатовы, але я не пайду на з’езд, на якім дэлегатаў прызначаюць.
А.Янукевіч: - Раскол будзе і можа быць толькі ў тым выпадку, калі асобныя сябры не будуць выконваць рашэнне легітымна абраных. Заўсёды і ў краіне, і ў партыі нехта будзе ў меншасці. І раскол можа з’явіцца тады, калі гэтая меншасць ставіцца безадказна і не гатова прыняць рашэнне большасці.
Сход сябраў Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ прыняў рашэнне лічыць з’езд партыі 29 траўня нелегітымным, а таксама прыняў патрабаванне да кіраўніцтва партыі не разглядаць Аляксандра Мілінкевіча ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, якога магла б падтрымаць Партыя БНФ.
У сваю чаргу сакратарыят Управы Партыі БНФ распаўсюдзіў заяву, у якой вядзецца пра тое, што прынятыя рашэнні не маюць легітымнага характару, бо паседжанне не мела кворуму і таму не можа выказваць пазіцыю Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ. Незалежныя эксперты лічаць, што, калі бакі не здольныя разабрацца па статуце, то можна казаць пра чарговы раскол партыі. Кажа палітолаг Валер Карбалевіч.
- Супярэчнасці, канфлікты, дыскусіі ў партыі – гэта прыкмета жывой і здаровай партыі. Калі ідзе спрэчка, то выйсце ў тым, каб дзейнічаць па статуце. І вызначыць галасаваннем, хто мае рацыю, а хто не. Прайграўшыя павінны падпарадкавацца большасці. У той сітуацыі, якая склалася цяпер у партыі БНФ, гледзячы па ўсім, бакі выйшлі па-за межы статута. Канфлікт вельмі глыбокі і сапраўды пагражае адзінству, рэальнаму, арганізацыйнаму.
Канфлікт у старэйшай палітычнай партыі Беларусі застаецца невырашаным. Мінскі БНФ патрабуе неадкладнага правядзення статутнага з’езду з шырокім раўнапраўным прадстаўніцтвам сяброў Партыі БНФ для вылучэння кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ. У сваю чаргу кіраўніцтва партыі мае намер правесці з’езд 29 траўня ў ДК МТЗ. Дазвол на памяшканне імі ўжо атрыманы.