UDF

Новости

Мінская арганізацыя БНФ вырашыла лічыць з'езд партыі нелегітымным

У партыі БНФ здарыўся раскол адносна будучага з’езда, запланаванага на 29 траўня. Частка сябраў мінскай арганізацыі партыі выказалі нязгоду адносна рашэння сойма пра фармаванне дэлегацкага спісу на з’езд, паводле якога ўдзельнікаў называюць былыя кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў.

Менавіта на гэтым з’ездзе мяркуецца акрэсліць ролю партыі БНФ у будучай прэзідэнцкай кампаніі – назваць свайго кандыдата ці падтрымаць аднаго з ужо вылучаных.

Кіраўніцтва партыі сярод верагодных кандыдатур называе найперш Аляксандра Мілінкевіча, але былы старшыня Лявон Баршчэўскі выказаў катэгарычную нязгоду з гэтай пазіцыяй.

- Калі Аляксандр Мілінкевіч будзе падтрыманы фронтам - гэта будзе ганьба! Усяму Фронту і на ўсе вякі, таму, што вы бачыце, куды вядзецца ўся гэта кампанія! Я сказаў, што я гатовы ўдзельнічаць у любых працэдурах! Мяне вылучала 200 з лішкам фронтаўцаў з 31 гораду! І рабіць выгляд, што мяне няма, пустое месца Лявон Баршчэўскі - гэта, прабачце, не асабістая крыўда! Гэта - палітычная правакацыя! Так не паступаюць у партыі, асабліва калі кажуць, што не хочуць дапусціць раскола! Я гатовы, але я не пайду на з'езд, на каторым дэлегатаў назначаюць.

Сход сябраў Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ прыняў рашэнне лічыць з’езд партыі 29 траўня нелегітымным, а таксама прыняў патрабаванне да кіраўніцтва партыі не разглядаць Аляксандра Мілінкевіча ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, якога магла б падтрымаць Партыя БНФ.

У сваю чаргу сакратарыят Управы Партыі БНФ распаўсюдзіў заяву, у якой вядзецца пра тое, што прынятыя рашэнні не маюць легітымнага характару, бо паседжанне не мела кворуму і таму не можа выказваць пазіцыю Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ.



Перейти на сайт