UDF

Новости

Брэстчукі ахвяравалі грошы на помнік, які не будзе пабудаваны

milinkevich.org
03.04.2009
Актывіст Руху "За Свабоду" накіраваў скаргу пракурору вобласці. На яго думку, гарадскія ўлады збіралі грошы на помнік, уводзячы ў зман ахвярадаўцаў.

Сяргей Вакуленка паведамляе ў сваім лісце на імя пракурора Брэсцкай вобласці, што брэсцкія чыноўнік у шматлікіх месцах горада размясцілі плакаты з заклікам ахвяраваць грошы на стварэнне помніка да 1000-годдзя Брэста. З выявы помніка на плакаце было бачна, што скульптурная кампазіцыя змяшчае выбітных гістарычных дзеячоў Афанасія Брэсцкага і Вялікага князя літоўскага Ягайлу. Многія людзі добраахвотна ахвяравалі грошы, маючы на ўвазе менавіта стварэнне гэтай кампазіцыі.

Як стала вядома 30 сакавіка, Брэсцкім аблвыканкамам было прынятае рашэнне прыбраць з кампазіцыі скульптуры Афанасія Брэсцкага і Вялікага князя Ягайлу. На думку актывіста Руху, мясцовыя ўлады, збіраючы ахвяраванні, уводзяць у зман гараджан, бо збіраюцца будаваць, зусім іншы помнік.

Брэсцкі актывіст Руху "За Свабоду" просіць правесці праверку па дадзеных фактах, высветліць, колькі сродкаў было сабрана на ўсталяванне помніка і колькі грамадзян было ўведзена ў зман гарвыканкамам. Сяргей Вакуленка лічыць неабходным спыніць збор сродкаў падманным шляхам і прыняць меры па вяртанню гэтых сродкаў ахвярадаўцам.



Перейти на сайт