UDF

Новости

Зміцер Жалезнічэнка атрымаў кароткатэрміновы водпуск

pbnf.org
03.04.2009
Сябра Партыі БНФ Зміцер Жалезнічэнка, былы студэнт-выдатнік Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, двойчы адлічаны з навучальнай установы і прызваны на службу ў транспартныя войскі ў Жлобіне, атрымаў кароткатэрміновы водпуск.

Пра гэта паведаміла маці салдата Ала Жалезнічэнка. Сын павінен прыехаць на пабыўку ў бліжэйшыя дні. Дома ён правядзе 10 сутак.

Зміцер наважаны не толькі адпачыць, але й забраць з Гомельскага ўніверсітэта дакументы, каб мець магчымасць паступіць улетку ў вышэйшую навучальную ўстанову, якая, як ён кажа, не запляміла сябе палітычнымі адлічэннямі:

"Хацелася б аднавіцца ў беларускіх ВНУ, якія сябе не заплямілі палітычнымі адлічэннямі. Паспрабую здаць патрэбнае сумоўе й аднавіцца на трэці курс".

Тэрмін службы салдата Жалезнічэнкі заканчваецца сёлета 25 чэрвеня.



Перейти на сайт