Віктар Івашкевіч: “Чарнобыльскі шлях стане вынікам супольнай працы АДС“
Кіраўнік Аргкамітэту Чарнобыльскага шляху Віктар Івашкевіч і сустаршыня АДС Вінцук Вячорка выступілі перад журналістамі, распавёўшы пра мэты і дэталі адзначэння гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 2009 году.
Рашэннем прэзідыума АДС утвораны Аргкамітэт правядзення акцыі "Чарнобыльскі шлях". Кіраўнік Аргкамітэта ў Мінску - Віктар Івашкевіч, у рэгіёнах - Анатоль Лябедзька. Прэзідыум АДС даручыў падаць у Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне жалобнага шэсця Віктару Івашкевічу, Вінцуку Вячорку, Лявону Баршчэўскаму, Сяргею Калякіну і Анатолю Лябедзьку.
"Пасля акцыі 25 сакавіка на прэс-канферэнцыі арганізатары сказалі, што чакаюць, каб нехта ўзяў на сябе ініцыятыву ў правядзенні акцыі "Чарнобыльскі шлях" і паказаў, як трэба рабіць, - адзначыў Віктар Івашкевіч. - Такіх ініцыятываў не з'явілася, таму прэзідыум АДС стварыў супольны Аргкамітэт. Такім чынам, тое, як пройдзе "Чарнобыльскі шлях", будзе вынікам супольнай працы ўсіх суб'ектаў АДС".
За 10 хвілін да пачатку прэс-канферэнцыі Віктару Івашкевічу патэлефанаваў прадстаўнік руху "За свабоду" Віктар Карняенка і паведаміў пра жаданне руху далучыцца да Аргкамітэту. "Рух "За свабоду" будзе ў Аргкамітэце прадстаўляць Аляксей Кавалец", - паведаміў Віктар Івашкевіч.
Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч распавялі таксама пра мэты акцыі "Чарнобыльскі шлях".
"Самы першы "Чарнобыльскі шлях", акі адбыўся ў 1989 годзе, праходзіў пад лозунгамі пратэсту супраць паводзінаў уладаў, - нагадаў Віктар Івашкевіч. - Супраць таго, што ўлады хавалі праўду пра катастрофу, у выніку чаго людзі хварэлі і паміралі. Сёння ўлады такім жа самым чынам хаваюць праўду пра стан эканомікі, пра шэраг крэдытаў. Таму сёлета, як і ў далёкім 1989 годзе, "Чарнобыльскі шлях" - гэта таксама пратэст супраць антынародных паводзінаў улады".
Вінцук Вячорка сказаў, што разам з тым, што акцыя мае палітычны складнік, першапачатковы змест яе застаецца. "Паводле даследаванняў прафесара Нікітчанкі, стан здароўя дзяцей на Віцебшчыне такіж кепскі па паказніках стану шчытападобнай залозы, як і на Гомельшчыне. Застаецца ў сіле дэкрэт № 555, які абмяжоўвае выезд дзяцей на аздараўленне ў іншыя краіны. Застаюцца адабранымі льготы для ліквідатараў. Таму мэта акцыі "Чарнобыльскі шлях" - нагадаць, што ўлада не ў стане прапанаваць шляхі пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС".
Вінцук Вячорка выказаў спадзяванне, што на акцыю "Чарнобыльскі шлях" прыйдзе больш людзей, чым прыйшло на 25 сакавіка.
Паводле заяўкі, якая будзе пададзеная ў Мінгарвыканкам, акцыя мусіць пачацца ў 12:00 каля Акадэміі навук, шэсце мусіць прайсці па праспекце Незалежнасці, вуліцах Багдановіча і Кульман да Чарнобыльскай капліцы, дзе мае адбыцца мітынг.