Юрыя Грынявецкага выклікаюць у КДБ

bsdp.org
2 марта 2010, 10:12
Учора ўдзень ветэрану Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Юрыю Грынявецкаму патэлефанавалі з Бабрускага аддзела КДБ і запрасілі яго на гутарку. Аднак Юрый Анатольевіч ісці на гутарку адмовіўся, запатрабаваўшы, каб ягоны "візіт" быў аформлены ў адпаведнасці з існуючымі правіламі.

Недзе ў 19:15 Юрыю Грынявецкаму ўручылі позву. Яго запрасілі з’явіцца сёння, 2 сакавіка, раніцай у 10 гадзін у гарадское аддзяленне КДБ, што на вуліцы Пушкіна. У позве не напісана, у якасці каго (падазраванага, сведкі ці пацярпелага яго выклікаюць), затое паведамляецца, што Юрый Грынявецкі зацікавіў КДБ "как лицо, осведомленное об обстоятельствах, имеющих значение для обеспечения национальной безопасности".

Раней, кажа Юрый Грынявецкі, кагэбісты спрабавалі паразмаўляць з ім прыватна. Чым патлумачыць такую абвостраную цікаваць да яго асобы цяпер, ветэран БСДП не ведае.

Намеснік старшыні БСДП Анатоль Сідарэвіч лічыць, што выклік Юрыя Грынявецкага трэба разглядаць у адным шэрагу з падзеямі апошняга часу: прэсінгам на педагогаў, якія належаць да апазіцыйных палітычных партый, арыштам кампутара журналісткі Марыны Коктыш, вобыскам у журналісткі Святланы Калінкінай.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Юрыя Грынявецкага выклікаюць у КДБ