UDF

Новости

Клецкі актывіст адзначыў Дзень Незалежнасці

milinkevich.org
28.07.2009
Актывіст Руху адзначыў гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце вывешваннем нацыянальнага сцягу і распаўсюдам "Бойкага Клецка".

Ранкам актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Панамароў вывесіў над сваім падворкам бел-чырвона-белы сцяг. Яго добра бачна з ажыўленай, цэнтральнай вуліцы Савецкая.

Актывіст таксама распаўсюдзіў 112-ы выпуск бюлетэня "Бойкі Клецак", матэрыялы якога прысвечаны прыняццю Вярхоўным саветам БССР ў 1990 годзе Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

− Я раздаў апошні выпуск газеты мінакам, кіроўцам таксовак, міліцыянтам і раённым чыноўнікам. Адзін экземпляр апошняга выпуску занёс ў пракуратуру Клецкага раёна, − паведаміў Сяргей Панамароў.

У нумары таксама вядзецца пра спрэчку паміж выдаўцом бюлетэня і пракуратурай адносна законнасці выдання "Бойкага Клецка".



Перейти на сайт