UDF

Новости

Партыя БНФ просіць памяшканне для правядзення З'езду

pbnf.org
22.07.2009
Партыя БНФ звярнулася ў Палац культуры Мінскага аўтамабільнага завода, Палац культуры Мінскага трактарнага завода, Палац мастацтва, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр з просьбаю прадаставіць памяшканне для правядзеньня З'езду 5-6 верасня гэтага году.

Нагадаем, што Партыі БНФ было адмоўлена ў прадстаўленні памяшкання для святкаваньня 20-годдзя, якое адзначалася ў канцы мінулага году.

Партыя БНФ звярнулася таксама ў Мінгарвыканкам з просьбаю паспрыяць у пошуку памяшкання для правядзення статутнага мерапрыемства, якім з'яўляецца З'езд Партыі БНФ.



Перейти на сайт