Веліч і трагедыя беларускіх гарадоў

milinkevich.org
31 марта 2009, 12:33
6 красавіка ў Гродна пры падтрымцы Руху "За Свабоду" адбудзецца прэзентацыя кнігі Захара Шыбекі "Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет".

Кніга пра станаўленне гарадской цывілізацыі ў Беларусі і свеце складаецца з трох раздзелаў: гісторыя горада, урбанізацыя, гараджане.

Гісторыя гарадоў Беларусі і свету паказаная храналагічна, паралельна і параўнальна, праблемы сучаснасці Беларусі — з рэтраспектывамі ў мінулае і ў кантэксце сусветных працэсаў. Урбанізацыя даследуецца ў сувязі з развіццём эканомікі і гарадской культуры, узаемаадносінамі вялікіх і малых гарадоў і дамінуючай роллю сталіцы.

Аўтар разглядае такія аспекты, як ментальнасць гараджанаў, гарадскі камфорт, гарадское самакіраванне і горадабудаўнічая палітыка. Выданне прыдатнае для выкарыстання ў якасці дапаможніка па спецкурсе "Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет" (сёння выкладаецца ў ЕГУ). Кніга будзе цікавая і карысная шырокаму колу чытачоў.

Вельмі паказальнай будзе такая цытата з кнігі: "На працягу ўсёй сваёй гісторыі царызм рабіў так, каб разбурыць мясцовы каларыт старых ліцвінска-беларускіх гарадоў і ліквідаваць іх былыя вольнасці. Беларусы пазбавіліся сталіцы. Вільня пераўтварылася ў звычайны губернскі цэнтр. Руска-яўрэйскія гарады адчужаліся ад беларускай народнай культуры. Найбольш зрусіфікаванымі сталі губернскія гарадскія цэнтры. Яны прэзентавалі не аўтахтонную культуру і традыцыю, як раней, а найперш узніклую тут правінцыйную рускую культуры. Старабеларуская шляхецкая культура была загнаная ў панскія маёнткі і асобныя гарадскія цэнтры… Па сваім нацыянальным складзе мясцовыя гарады не сталі беларускімі".

Прэзентацыя адбудзецца 6 красавіка ў 18.30 у памяшканні Таварыства Белаурскай Школы (вул. Будзёнага 48а-44). Запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Веліч і трагедыя беларускіх гарадоў