Сацыялістычны форум у Маскве
Старшыня БСДП Анатоль Ляўковіч і лідэр ПКБ Сяргей Калякін 24-25 чэрвеня 2009 г. бралі ўдзел у працы трэцяга Міжнароднага Сацыялістычнага Форуму і чацвёртага з’езда Партыі "Справядлівая Расія", якія праходзілі ў Маскве.
У адрас ўдзельнікаў Форуму паступілі вітальныя лісты ад Прэзідэнта і прэм’ера Расійскай Федэрацыі Анатоля Мядзведзева і Уладзіміра Пуціна, у якіх яны адзначылі важную роль сацыял-дэмакратычных каштоўнасцей для развіцця сучаснага глабальнага света. Далі высокую ацэнку дзейнасці партыі "Справядлівая Расія", адзначылі яе важную роль у пераадольванні крызіса і сацыяльнай абароне людзей, у станаўленні шматпартыйнай сістэмы, як важнага інстытута палітычнай сістэмы краіны.
Міжнародны Сацыялістычны Форум, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі з 23 краін свету, праходзіў пад уплывам сусветнага крызісу, што і вызначыла галоўную тэму дыскусіі: "Стратэгія пераадольвання габальнага эканамічнага крызіса: пазіцыя сацыялістаў".
Пачынаючы працу Форума Старшыня Савета Федэрацыі, старшыня Партыі "Справядлівая Расія" Сяргей Міронаў канстатаваў: "Глабальны крызіс - гэта не эпоха зменаў, глабальны крызіс – гэта змена эпох!".
Неаліберальная мадэль эканомікі правалілася. Сёння правыя партыі не маюць адказу на пытанне, як выйсці з крызісу. Яны зноў уключаюць друкарскі станок і працуюць па старых ліберальна-манітарысцкіх схемах, якія вядуць толькі ў тупік. Патрэбны новыя падыходы, якія дазволяць будаваць новую эканамічную прастору ў якой галоўным павінен быць чалавек, яго патрэбы і інтарэсы. Неабходна адмовіцца ад старой парадыгмы, дзе амаль усё залежыць ад стыхіі рынка. Неабходна развіваць грамадзянскую супольнасць, таму што ўлада сама ўсё "не пацягне" і "задыхнецца" ад цяжару ўзятых на сябе абавязкаў. Лідэр "Справядлівай Расіі" адзначыў, што ўсеўладдзю бюракратыі, асабліва на месцах, можа супрацьстаяць толькі грамадзянская супольнасць, якую патрэбна мэтанакіравана развіваць. Патрэбна і ўмацоўваць партыйныя інстытуты. "Сацыялістычная перспектыва: гэта скарачэнне дыстанцыі паміж уладай і народам", - так вызначыў месца і роль партыі "Справядлівая Расія" у сучаснай палітычнай сістэме РФ Сяргей Міронаў.
Генеральны сакратар Сацыялістычнага Інтэрнацыянала Луіс Аяла гаварыў аб стратэгіі сацыялістаў – пабудове Свабоднага, Справядлівага і Салідарнага свету. Ён вельмі станоўча ацаніў, што ў Расіі з’явілася моцная сацыяльна арыентаваная партыя "Справядлівая Расія", якая стала сябрам Сацыялістычнага Інтэрнацыяла, і якая, у сілу памераў РФ, з’яўляецца важным фактарам еўрапейскай і сусветнай сацыял-дэмакратыі.
Сустаршыня Камітэта Сацыялістычнага Інтэрнацыянала Аляксандра Добалі падрабязна прааналізавала вынікі выбараў у Еўрапейскі Парламент. Яна адзначыла, што ўплыў сацыл-дэмакратаў на прыняццё рашэнняў у парламенце "звузіўся". Аляксандра Добалі асобна звярнула ўвагу ўдзельнікаў Форума на стратэгію развіцця адносін паміж Еўрапейскім Саюзам і нашай краінай. Супрацоўніцтва – гэта станоўчы фактар і таму патрэбна ўмацоўваць роль беларускіх сацыял-дэмакратаў у гэтым працэсе. Гэтаму павінны спрыяць сацыял-дэмакраты Еўропы і свету, асабліва сацыял-дэмакраты суседніх краін.
Намеснік старшыні Дзяржаўнай Думы Расіі, першы сакратар Цэнтральнага Савета Партыі "Справядлівая Расія" Аляксандр Бабакоў засяродзіў увагу на пытаннях міжнароднай бяспекі і ролі рэгіянальных арганізацый, у тым ліку АДКБ, у гэтым працэсе. Ён звярнуў увагу на тое, што НАТА з’яўляецца непрадуктыўнай арганізацыяй, што неабходна фарміраваць новую сістэму калектыўнай бяспекі і таму Прэзідэнт Расіі А. Мядзведзеў прапанаваў Еўропе заключыць новую дамову аб калектыўнай бяспецы.
Кіраўнік апарату Камуністычнай партыі Кітая апавядаў пра вопыт сваёй краіны па супрацьдзеянні сусветнаму крызісу. У адрозненне ад ЗША, Еўропы, Расіі ў якіх ВВП рэзка знізіўся, у Кітаі яго рост складае больш за 6 адсоткаў.
Сябра Савета Федэрацыі, Старшыня Савета Партыі "Справядлівая Расія" па міжнародных пытаннях Аляксандр Падлесаў заклікаў сацыял-дэмакратаў пачаць вырашаць пытанні краін трэцяга свету, што будзе спрыяць пабудове справядлівага парадку на нашай планеце. Развіццё вытворчасці ў гэтых краінах, будзе садзейнічаць змяншэнню беспрацоўя, міграцыі, развіццю рынка, паляпшэнню якасці жыцця. Гэта ў сваю чаргу будзе з’яўляцца важкім фактарам выхаду з глабальнага крызіса.
Цікавым з пункту гледжання ролі Расіі ў сучасным свеце было выступленне нямецкага сацыял-дэмакрата, старшыні Камітэта Сацыялістычнага Інтэрнацыянала К. Зопеля. Роль Партыі "Справядлівая Расія" ён лічыць вялізарнай як для еўрапейскай, так і сусветнай сацыял-дэмакратыі ў сілу памераў краіны і яе дэмаграфічнага патэнцыялу. У гэтай сувязі ён павіншаваў расійскіх сацыялістаў з тым, што яны запрасілі на Форум кітайскую дэлегацыю, і выказаў пажаданне запрашаць прадстаўнікоў Індыі. У хуткім часе гэтыя краіны і Расія шмат у чым будуць вызначаць хаду глабальных працэсаў. К. Зопель адзначыў, што нельга навязваць Расіі ліберальны рынак, пакуль не створаны сацыял-дэмакратычныя механізмы яго рэгулявання на карысць усіх сацыяльных слаёў грамадства.
Сябра Савета Федэрацыі Расіі А. Карабейнікаў гаварыў аб ролі сацыял-дэмакратыі ў сучасным глабальным свеце. Сацыял-дэмакраты павінны мабілізаваць сусветную супольнасць на змяншэнне разрыву паміж багатымі і беднымі, на станоўчае вырашэнне праблемы здаровага ладу жыцця, на ліквідацыю беднасці на планеце.
Старшыня БСДП Анатоль Ляўковіч у сваім выступе на Форуме адзначыў, што нягледзячы на змяншэнне колькасці сацыл-дэмакратычнай фракцыі ў Еўрапейскім Парламенце, сацыял-дэмакратычныя каштоўнасці – Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць – ўзмацняюцца і пашыраюцца. Сусветны крызіс дае добрыя шансы сацыял-дэмакратам, каб быць пачутымі міліёнамі, таму што сацыял-дэмакратыя гэта не проста каштоўнасці, гэта светапогляд міліёнаў людзей, якія хочуць мець сацыяльныя гарантыі і падтрымку з боку грамадства і дзяржавы. Аб гэтым, як адзначыў Анатоль Ляўковіч, сведчыць нават кампанія выбараў у Еўрапарламент. Шмат хто з прадстаўнікоў правых партый на выбарах бралі на ўзбраенне і прапагандавалі сацыял-дэмакратычныя лозунгі і тым самым збіралі галасы выбаршчыкаў. У гэтай сувязі можна канстатаваць, што ў сучасным свеце, асабліва ва ўмовах сусветнага крызісу, правыя "лявеюць" і ўсе болей рухаюцца ў бок сацыял-дэмакратычных каштоўнасцей.
Анатоль Ляўковіч звярнуў увагу ўдзельнікаў Форуму на тое, што БСДП падтрымоўвае стратэгію Еўрасаюза аб наладжвані супрацоўніцтва з нашай краінай. Ён адзначыў, што нельга ставіць Беларусь у сітуацыю, якая гістарычна існавала вельмі даўно: "Еўропа ці Расія". Патрэбна інтэнсіўна развіваць адносіны з Еўропай, мэтанакіравана і настойліва спрыяць Еўраатлантычнаму дыялогу Еўропы і ЗША з Расіяй. БСДП у гэтай сувязі прапануе ўсім палітычным суб’ектам, парламентам і урадам паставіць у парадак дня амбіцыйную задачу: "Аб’яднаць Усход і Захад, каб квітнела Беларусь".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники