Круглы стол БНФ: улады замоўчваюць дэмаграфічную катастрофу
26 чэрвеня Аналітычная камісія БНФ разам з шэрагам грамадзкіх арганізацыяў ды Інстытутам дзяржаўнасьці і дэмакратыі правяла круглы стол "Дэмаграфічны крызыс у Беларусі - пагроза будучыні нацыі".
Экспэрт камітэту "Дзеці Чарнобыля" доктар Тамара Белавокая выступіла з грунтоўнай прэзэнтацыяй, прысьвечанай экалягічна абумоўленым парушэньням здароўя. Галоўная іх прычына ў нас - наступствы Чарнобылю. Цяпер у Беларусі ўсе закранутыя Чарнобылем аднолькава: так, радыеактыўны цэзій знайшлі ў 100% абсьледаваных жанчын дзетароднага ўзросту Горадзенскай вобласьці. У дзяцей хваробы крывезвароту пачасьціліся ўдвая, гіпэртанія - у 6, зроку - у 4,5, органаў страваваньня і мачаполавай сыстэмы - у паўтара разу, рак шчытападобнай залозы - у 89 разоў! Апрамененыя немаўляты ў паўтара разу больш падлеглыя псыхічным хваробам. Рак малочнай залозы дыягнастуецца ў 12-гадовых. Амаладзіліся ўсе хваробы. Памаладзела сьмяротнасьць.
Але радыяцыйны фактар афіцыйна не прымаецца пад увагу пры абсьледаваньнях, з 2000 году няма незалежнай статыстыкі. За першыя 5 год пасьля катастрофы на яе мінімізацыю было выдаткавана 12 млрд. даляраў, за наступныя 17 год - толькі 5 млрд. Законныя кампэнсацыі за шкоду здароўю названыя "льготамі" і скасаваныя. Відавочны разьлік уладаў на "прывыканьне" насельніцтва і забыцьцё праблемы міжнароднымі структурамі. Дакладчыца працытавала супрацоўнікаў экалягічнага фонду ISAR: "Чарнобыль ужо ўсім надакучыў".
Т.Белавокая выклала сыстэмныя прапановы дзеля ўратаваньня генафонду і прадухіленьня фізычнага выміраньня нацыі: аднаўленьне незалежных дасьледаваньняў, мэдыка-гігіенічны маніторынг; комплексная рэабілітацыя насельніцтва; праграма інфармаваньня; вяртаньне ў праграмы навучаньня мэдыкаў ведаў у радыяцыйнай мэдыцыне і г.д.
Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук і старшыня "Цэнтру падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў" Іван Нікітчанка прадэманстраваў дынаміку колькасьці насельніцтва краіны (афіцыйны прагноз на 2020 - 9,3 млн. чал. без уліку маятнікавай міграцыі; пэсымістычная пэрспэктыва - 4 млн.). І.Нікітчанка даўно б'е ў званы, спрабуе пераканаць ня толькі грамадзтва, але і ўладу, што перад г.зв. малымі дозамі радыяцыі безабаронныя ўсе. Яго праграма: прыярытэт тэхналёгіям вырошчваньня чыстай прадукцыі; мадуляваньне абмену рэчывааў для вываду радыяцыі з арганізму (пэктынавыя прэпараты); умацаваньне імуннай сыстэмы ўсёй папуляцыі. Але дэмаграфічная праблема - не прыярытэт для ўладаў. Гэта званая сацыяльна арыентаваная эканоміка зарыентаваная на што заўгодна, толькі не на чалавека, лічыць акад. І.Нікітчанка, які сам страціў здароўе падчас ліквідацыі наступстваў катастрофы.
Праф. Георгі Лепін выказаўся супраць будаўнцтва АЭС у Беларусі, спасылаючыся на ўсясьветны досьвед расчараваньня ў атамнай энэргетыцы. Яго падтрымаў дырэктар інстытуту гуманітарных і экалягічных тэхналёгій Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналёгій Ягор Фядзюшын. У палеміку ўступіў старшыня Аналітычнай камісіі Партыі БНФ Пётра Садоўскі, які паказаў, што стаўленьне да АЭС у сьвеце апошнім часам зьмянілася да лепшага, чаму прычынай энэргетычныя праблемы, а ў нашым рэгіёне - страх перад манапольнай залежнасьцю ад Расеі. Разам з тым па-за ўвагай грамадзтва застаецца сур'ёзны аргумэнт супраць атамных станцыяў - праблема захаваньня адыходаў.
Падсумоўваючы дыскусію, намесьнік старшыні БНФ Вінцук Вячорка запэўніў, што Народны Фронт будзе трымаць пытаньні Чарнобылю, здароўя нацыі, дэмаграфічнай катастрофы пад безупыннай увагай, ня толькі напярэдадні 26 красавіка. Зараз найважнейшае - пераадолець грамадзкую апатыю і змабілізаваць людзей на абарону іхных падставовых правоў, у тым ліку права на здароўе і жыцьцё.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники