UDF

Новости

Лявон Баршчэўскі на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве

pbnf.org
01.07.2009
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі ўзяў удзел у прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай лёсу палітрэпрэсаваных у Беларусі і зладжанай адным зь вядучых інфармацыйных агенцтвам Украіны УНІАН. Лідэра БНФ запрасіў прэзыдэнт Украінскага істытуту дзяржаўнасьці й дэмакратыі Іван Лазавы.

Беспасярэдняй нагодай для канфэрэнцыі быў лёс рок-музыканта, колішняга моладзевага актывіста з Баранавічаў Ігара Коктыша, які цягам двух гадоў знаходзіцца ў Сымфэропальскім СІЗА зь ініцыятывы беларускіх уладаў, што дамагаюцца яго экстрадыцыі.

У сваім выступе Лявон Баршчэўскі асаблівую ўвагу зьвярнуў на сытуацыю вакол Мікалая Аўтуховіча, які працягвае галадоўку ў зьняволеньні, вакол фігурантаў "працэсу 14-ці", палітычна прызваных у войска, іншых палітрэпрэсаваных у Беларусі. Старшыня Партыі БНФ падкрэсьліў, што галоўным аб’ектам рэпрэсіяў рэжыму зрабілася актыўная нацыянальна сьведамая моладзь. Прэсавую канфэрэнцыю асьвятлялі карэспандэнты шэрагу вядучых украінскіх мэдыяў, наўпроставы рэпартаж вёў "Пяты канал".



Перейти на сайт