UDF

Новости

Дзень горада за кошт прадпрымальнікаў

У Бабруйску з прадпрымальнікаў збіраюць грошы на святкаванне дня горада. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні арганізацыі "Прадпрымальнікі за свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў.

Гарбачоў: "Па Бабруйску тры дні назад падатковая інспекцыя пачала прасіць арэнду большую, чым прадпрымальнікі плоцяць. Абгрунтавалі тым, што будзе свята горада, нейкая гадавіна, і трэба на рэканструкцыю, на канцэрты і да таго падобнае".

Увогуле, лічыць прадпрымальніцкі лідэр, вяртаецца сітуацыя некалькігадовай даўніны, калі вертыкаль па ўсёй Беларусі прыдумвала святы і прасіла прадпрымальнікаў здаць грошы.

Так, газета "Электронны Барысаў" паведаміла, што Барысаўскі райвыканкам праз банкі рассылае прадпрымальнікам просьбы сабраць грошы на святкаванне 65-годдзя перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.



Перейти на сайт