Што шукае мытня ў багажы Алеся Зарэмбюка?

milinkevich.org
26 июня 2009, 16:19
Сябра Рады Руху "За Свабоду" з мэтай высвятлення прычыны падвышанай цікаўнасці да яго персоны памежнікаў і мытнікаў звярнуўся ў пракуратуру.

Рэгіянальны каардынатар ПАГА "Рух "За Свабоду" у Гарадзенскай вобласці Алесь Зарэмбюк звярнуўся да пракурора Гродзенскай вобласці з скаргай на дзеянні супрацоўнікаў памежных і мытных органаў. У сваёй скарзе сябра Рады Руху "За Свабоду" патрабуе патлумачыць на якой падставе і з якой мэтай у адносінах да яго ажыццяўляюць асабісты дагляд на усіх памежных пунктах Гарадзенскай вобласці на працягу апошніх трох гадоў.

− Я ніколі не парушаў правілы перасячэння дзяржаўнай мяжы, правілы ўвозу тавараў у Рэспубліку Беларусь. Пры гэтым, з часоў прэзідэнцкіх выбараў 2006 года і па сённяшні дзень я час ад часу зазнаю падвышаную цікаўнасць з боку памежных і мытных органаў Рэспублікі Беларусь. Апошні раз я быў затрыманы, пераведзены на чырвоны канал і дагледжаны на тэрыторыі памежнага пункта "Бераставіца" 7 чэрвеня 2009 года, – кажа Алесь Зарэмбюк.

Па выніках правядзення мытнага дагляду у акце была запісана паказальная фраза: "Прадметаў адміністратыўнага правапарушэння не выяўлена. А таксама, не выяўлена наяўнасць электронных носьбітаў утрымліваючых звесткі антыканстытуцыйнай скіраванасці, а таксама іншыя звесткі, якія могуць нанесці шкоду дзяржаўнасці".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Што шукае мытня ў багажы Алеся Зарэмбюка?