Беларускія палітыкі на Сацыялістычным форуме ў Маскве
Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін і старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч бяруць удзел у трэцім Сацыялістычным форуме, які пачаў працу 24 чэрвеня ў Маскве. Пра гэта сайту udf.by паведаміў Сяргей Калякін.
"На Сацыялістычны форум сабраліся лідэры Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу, лідэр Еўрапейскай партыі сацыялістаў, дэпутаты Еўрапарламента ды нацыянальных парламентаў. Думаю, у Маскве будзе шмат сутрэч на самым высокім узроўні", - адзначыў палітык.
Трэці Сацыялісты форум разглядае стратэгію пераадолення глабальнага эканамічнага крызісу з пазіцыі сацыялістаў.
Першы сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякін ужо трэці раз бярэ ўдзел у Сацыялістычным форуме. На форум прыехалі дэпутаты Еўрапарламента і нацыянальных парламентаў, кіраўнікі Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу, які аб’ядноўвае 107 сацыялістычных партыяў з краінаў СНД, Еўропы, Азіі, Лацінскай Амерыкі…
З асноўнымі дакладамі выступяць генеральны сакратар Сацінтэрна Луіс Айяла, старшыня Савета Федэрацыі і партыі "Справедливая Россия" Сяргей Міронаў, віцэ-спікер Дзярждумы Расіі Аляксандр Бабакоў.
Сацыялістычны форум раздзеліцца на тры секцыі: левы паварот у сучаснай эканамічнай палітыцы ва ўмовах глабальнага эканамічнага крызісу, сацыяльная палітыка, і інстытуты грамадскай супольнасці. Сяргей Калякін мае намер працаваць у секцыі па сацыяльнай палітыцы.
А 25 чэрвеня там жа, у Маскве, пройдзе чацвёрты з’езд партыі "Справедлая Россия", які прыме новую праграму партыі, унясе змены ў статут і абярэ новае кіраўніцтва.
На з’ездзе чакаюць блізу двух тысяч чалавек; як мяркуецца, удзельнікі Сацыялістычнага форуму ў поўным складзе прымуць удзел і ў з’ездзе "Справедливой России".
Глеб Хмяльніцкі