UDF

Новости

Затрымалі за продаж дазволенай газеты

regionby.org
22.06.2009
20 чэрвеня ў 17.00 быў затрыманы жыхар вёскі Пільня Слуцкага раёна Анатоль Юрэвіч. Супрацоўнікі міліцыі, як высветлілася пазней, не ведалі пра свабодны продаж газеты.

Паводле слоў самога Анатоля, які з’яўляецца лідэрам мясцовай філіі БСДП(Грамада), затрыманне адбылося ў цэнтры горада на вуліцы Леніна ў прадуктовай краме, куды ён зайшоў купіць бохан хлеба.

У краме да яго падышлі два супрацоўнікі міліцыі і запрасілі праехаць у РУС. На дварэ спадар Юрэвіч ўбачыў, што два другія міліцыянты спрабуюць адабраць газеты ў людзей, якія ён колькі хвілін таму прадаў ім. Дарэчы, ніводзін мінак не пагадзіўся аддаць газету.

Міліцыянты даставілі затрыманага у РУС, там на яго быў складзены пратакол аб затрыманні. Пад час знаходжання ў РУС Анатоль Юрэвіч звязаўся з мясцовай актывісткай грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Зінаідай Цімошак, якая адправілася ў міліцыю, каб атрымаць дакладную інфармацыю пра здарэнне. Прайшло не болей за чвэрць гадзіны, як міліцыянты папрасілі ў затрыманага прабачэння і адвезлі яго назад да будынка крамы.

Аднак Анатоль Юрэвіч не збіраецца дараваць міліцыянтам іх учынак і мае намер напісаць у пракуратуру скаргу на іх супрацьпраўныя іх дзеянні.



Перейти на сайт