РУУС лічыць прэтэнзіі неабгрунтаванымі
РУУС Цэнтральнага раёну Менску лічыць неабгрунтаванымі прэтэнзіі намесьніка старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Канапацкага да яго затрыманьня супрацоўнікамі міліцыі.
7 траўня, в 10-ю гадавіну зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, у Менску было затрымана каля 30 удзельнікаў акцыі апазыцыі, якая праходзіла на Кастрычніцкай плошчы. Некалькі чалавек міліцыя затрымала да пачатку акцыі, у тым ліку В.Канапацкага.
"Мне патлумачылі, што я затрыманы з мэтай высьвятленьня асобы, хаця пры мне быў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Я патрабаваў прадставіцца і назваць сапраўдныя прычыны майго затрыманьня, але супрацоўнікі міліцыі, якія былі ў цывільнай вопратцы, не прадставіліся і паводзілі сябе груба", — сказаў прадстаўнік Партыі БНФ.
Прычыну затрыманьня ён ня змог высьвятліць і ў РУУС Цэнтральнага раёну. "Замест гэтага мне сталі пагражаць складаньнем пратаколу аб адміністрацыйным парушэньні, нецэнзурна лаяліся, бяз згоды зьнялі на відэакамэру", — паведаміў В.Канапацкі.
Ён лічыць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі незаконнымі, груба парушаючымі яго правы і законныя інтарэсы.
Спачатку пракуратура Цэнтральнага раёну Менску адмовілася разглядаць скаргу апазыцыянэра, перанакіраваўшы яе ў РУУС, аднак пасьля паўторнай скаргі палітыка гарадзкая пракуратура абавязала раённую правесьці праверку.
"Лістом ад 11 чэрвеня з РУУС Цэнтральнага раёну я атрымаў адказ, што факты, выкладзеныя ў маёй скарзе, не знайшлі свайго пацьверджаньня, — паведаміў В.Канапацкі. — Вядома, я мала спадзяваўся на станоўчае рашэньне ўзьнятых мной пытаньняў. Зьдзівіла інаше. Разам з адказам я атрымаў з РУУС анкету, у якой на ананімнай аснове мне прапаноўваецца адказаць на шэраг пытаньняў. Сярод іх: ці задаволеныя вы вынікамі разгляду вашай заявы; якія станоўчыя ці адмоўныя якасьці праявілі супрацоўнікі міліцыі падчас асабістай камунікацыі з вамі; што неабходна зрабіць для паляпшэньня работы міліцыі ў вашым раёне. Інакш чым зьдзеклівымі гэтыя пытаньні пасьля незаконнага затрыманьня назваць складана".
В.Канапацкі не сумняецца, што паўторны адказ з пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску прадублюе адказ з РУУС.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники