Лябедзька і Русы паедуць у Астравец
Сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька заклікаў старшыню чарнобыльскай камісіі Палаты прадстаўнікоў Міхаіла Русага разам паехаць у Астравец.
Апазыцыйны палітык прапануе сумесна паразмаўляць з жыхарамі горада, дзе ўлады плянуюць будаваць атамную электрастанцыю.
Запрашэньне было зроблена ў Вільні, дзе сёньня заканчваецца міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях ядзернай бясьпекі, экалёгіі і мажлівасьцях грамадзянскіх структураў уплываць на рашэньні палітыкаў. Дыскусія паказала, што ў іншых краінах, прыкладам, Фінляндыі, дзе зьбіраюцца таксама будаваць АЭС, жыхарам выказаць свае адносіны да будаўніцтва значна прасьцей.
Там дастаткова патэлефанаваць у мэрыю і паведаміць, што праводзіцца пэўная акцыя. Гэта і падштурхнула спадара Лябедзьку да прапановы – паехаць у Астравец і паразмаўляць зь мясцовым насельніцтвам, наколькі ім даюць мажлівасьць выказаць сваю пазыцыю адносна будаўніцтва атамнай станцыі.
-Міхаіл Русы даў згоду ехаць разам у Астравец. Але апазыцыйны палітык адзначае, што прадстаўнікі ўладаў пагаджаюцца на падобныя акцыі, калі знаходзяцца за мяжой. Але па вяртаньні ў Беларусь звычайна забываюцца пра абяцаньні, - распавёў Анатоль Лябедзька "Радыё Свабода".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники