UDF

Новости

Аляксандр Бухвостаў: Мы не можам праводзіць з’езд без грошай

Устаноўчы з’езд Беларускай партыі працоўных не можа быць праведзены ў бліжэйшы час — арганізатары не маюць грошай на гэтае мерапрыемства. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня аргкамітэта Аляксандр Бухвостаў.

Бліжэйшымі днямі аргкамітэт вырашыць, што ў гэтай сітуацыі рабіць далей. Вось што распавёў Еўрарадыё Аляксандр Бухвостаў:

"Мы сфармавалі з’езд, дэлегатаў абралі. Але праводзіць з’езд мы не можам, у нас няма магчымасці фінансавай праводзіць з’езд".

Нагадаем, з’езд Беларускай партыі працоўных мусіў прайсці яшчэ вясной, аднак фінансавы крызіс не дазволіў гэтага зрабіць. Раней гэтая партыя на працягу 11 гадоў існавала пад назвай Беларуская партыя працы, пакуль у 2004 годзе не была ліквідаваная рашэннем Вярхоўнага суда.



Перейти на сайт