Дыктоўка у дзень паэзіі
У напісанні дыктоўкі удзельнічала трыццаць чалавек. Шмат жыхароў з Сухарава. У залі не было вольных месцаў. Некаторыя пісалі у калідоры. Тэкст Другой агульнанацыянальнай дыктоўкі, напісаны паводле твора Уладзіміра Караткевіча "Родная мова", зачытвала жыхарка Сухарава, паэтка Валярына Кустава.
– Сёння дзень паэзіі. Уладзімір Караткевіч, тэкст якога я буду надыктоўваць, мае непасрэднае дачыненне да гэтага. Ну і шмат людзей выказвае жаданне ўдзельнічаць у напісанні дыктоўкі, таму было вырашана вызначыць яшчэ адзін дзень для гэтага, – тлумачыць Валярына Кустава.
Аўтар ідэі напісання Беларускай агульнанацыянальнай дыктоўкі Уладзімір Падгол распавёў пра гісторыю яе рэалізацыі, пра цікавыя эпізоды з мінулых дыктовак. Прысутным прадэманстравалі відэаролік напісання дыктоўкі амбасадарамі еўрапейскіх краінаў у Беларусі. Пасля заканчэння дыктоўкі Алесь Лагвінец правёў невялічкі конкурс і па яго выніках тром удзельнікам падараваў асобнікі кнігі "Беларускі Трышчан".
Арганізатары дыктоўкі прапанавалі яе удзельнікам паштоўкі і капэрты, каб даслаць рэкрутаваным у войска дэмакратычным актывістам віншаванні з Днём Волі.