UDF

Новости

Прыхільнікі Руху наведалі Ігара Салаўя

milinkevich.org
03.06.2009
Сябры прывезлі актывісту Руху "За Свабоду", жаўнеру Ігару Салаўю, які трапіў у шпіталь, беларускія кнігі і газеты.

Прыхільнікі Руху "За Свабоду" наведалі вайскоўца Ігара Салаўя, які ляжыць у Баранавіцкім медыцынскім цэнтры № 222 войск Ваенна-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны. Падчас фізічных практыкаванняў Ігар Салавей зламаў нагу і трапіў у Баранавіцкі шпіталь на лячэнне.

Актывіст Руху "За Свабоду" Віктар Сырыца паведаміў, што баранавіцкія сябры наведалі хворага вайскоўца, каб падтрымаць яго маральны стан і падняць баявы дух. Ігар за 4 месяцы службы пахудзеў на 15 кілаграмаў, але добры настрой і бадзёрасць, як заўважылі наведвальнікі, захоўвае. Доктарка Равінская Жанна з прыязнасцю паставілася да наведвальнікаў, але перапісала прозвішчы прысутных, спаслаўшыся на ўнутраны распарадак.

Ігар застаўся задаволеным ад сустрэчы з сябрамі. Асабліва яму спадабаліся беларускія кнігі і газеты, бо, ў сувязі з адсутнасцю ў шпіталі тэлебачання для салдатаў, гэта адзіная крыніца інфармацыі.

Як вядома Ігар Салавей пачаў служыць ў у в/ч № 302 в.Волька Івацэвіцкага раёна чатыры месяцы таму. Ігар прымаў прысягу па беларуску, дамогся дазволу ад кіраўніцтва воінскай часткі афіцыйна падпісацца на газеты "Народная Воля" і "Наша Ніва".



Перейти на сайт