Актывіст напісаў ліст Лукашэнку
Актывіст з Драгічына Уладзімір Казека паведамляе кіраўніку краіны пра шматлікія прыклады палітычна матываванага пераследу, які ён вызнаў на сабе з боку мясцовай улады за апошняе дзесяцігоддзе.
Даходы Ўладзіміра Казекі, яго старэнькай маці і дачкі па незразумелых прычынах шматкроць з асаблівым імпэтам правярала падатковая інспекцыя. Кантралюючыя органы ажыццяўлялі беспрэцэдэнтны ціск на камерцыйную арганізацыю, з якой супрацоўнічаў сп. Казека ў якасці прадпрымальніка, з-за чаго з ім былі перапынены кантакты.
Падчас палітычных кампаній тэлефон актывіста пачынаюць праслухоўваць, а за ім самім арганізуецца сачэнне супрацоўнікаў спецслужб. Рэгулярна праводзяцца затрыманні актывіста, дагляды і ператрусы ягонай кватэры без санкцыі пракурора.
На думку актывіста, за апошнія 14 гадоў карупцыя ў нашай краіне набыла такі размах, які Беларусь ніколі за час свайго існавання яшчэ не ведала. Сядзібу Уладзіміра Казекі двойчы абрабавалі, двойчы падпальвалі машыну ў гаражы, але міліцыянты ніводнага разу не парупіліся знайсці злачынцаў. Наадварот, паводле паклёпу супраць актывіста была ўзбуджана крымінальная справа і яго ўнеслі ў спіс тых, каму абмежаваны выезд за межы краіны.
"Ці ёсць у нашай краіне палітычны пераслед? І ці прасіць мне палітычны прытулак у сумежнай дзяржаве? А можа сапраўды Вы не ведаеце, што тут у рэгіёне вырабляюць мясцовыя клеркі?", − задае пытанні Лукашэнку Ўладзімір Казека.
Напрыканцы ліста актывіст выказвае ўпэўненасць, што ў грамадстве ніколі не будзе пашаны да тых, хто будуе сваё жыццё на хлусні.
Цалкам ліст можна пачытаць тут.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter