UDF

Новости

На з'езд да чэшскіх сацыял-дэмакратаў

прэс-служба БСДП(Грамада)
20.03.2009
У чацвер па запрашэнні старшыні Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі Іржы Пароўбэка (Jiří Paroubek) у Прагу выехала дэлегацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) у складзе старшыні БСДП Анатоля Ляўковіча і сябра міжнароднай камісіі партыі Кірылы Ільніцкага.

Дэлегацыя возьме ўдзел у працы XXXV чарговага з’езду Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі, які пройдзе 20–22 сакавіка.

Чакаецца, што старшыня БСДП выступіць перад чэшскімі таварышамі ў нядзелю 22 сакавіка.



Перейти на сайт