ПКБ атрымала памяшканне для з'езду
18 траўня Мінгарвыканкам нарэшце выдзеліў Партыі камуністаў беларускай памяшканне для правядзення чарговага з’езду. Ён адбудзецца 23 траўня ў ДК Мінскага трактарнага заводу.
Паводле прэс‑сакратара ПКБ Сяргея Вазняка, на мінулых выходных пленум ЦК прыняў рашэнне, што з’езд пройдзе ў два этапы. Першы адбудзецца 23 траўня, а другі — у верасні ці кастрычніку.
"Найперш будзе разгледжана пытанне вотуму даверу да Цэнтральнага камітэту партыі, а таксама асабіста да старшыні Сяргея Калякіна. Справа ў тым, што некаторыя сябры партыі выказалі недавер да цяперашняга кіраўніцтва.
Далей плануецца разгляд варыянтаў новай назвы партыі. Толькі 9 з 49 сяброў ЦК прагаласавалі за пакіданне старой назвы", — кажа С.Вазняк.
На дадзены момант існуюць шэсць варыянтаў новай назвы для ПКБ:
"Беларуская партыя левых" (БПЛ), Партыя дэмакратыі і справядлівасці (ПДС), Партыя "Новы курс", Партыя "Радзіма", Партыя "Справядлівасці і народаўладдзя" (ПСН), Партыя "Справядлівы свет".
Калі з’езд усё ж прыме рашэнне аб змене назвы, то з шасці варыянтаў будуць абраныя толькі тры, якія і будуць выстаўленыя на галасаванне падчас другога этапу з’езду. "Гэта робіцца для таго, каб людзі змаглі абдумаць прапановы, а не прымаць рашэнні паспешна", — зазначае С.Вазняк.
Таксама на з’ездзе будзе разгледжаны праект новага статуту партыі. Дарэчы, новы статут дазваляе ствараць унутры ПКБ асобныя платформы. "Да прыкладу гэта могуць быць жаночая, моладзевая, марксісцкая платформа", — кажа прэс‑сакратар.
Будзе разгледжана таксама Антыкрызісная платформа АДС. Толькі восенню партыя будзе падаваць дакументы ў Мін’юст.
У працы з’езду мяркуецца ўдзел 210 дэлегатаў (па 30 ад Мінска і кожнай з абласцей).
З’езд пройдзе ў закрытым рэжыме. На яго будуць запрошаныя толькі прадстаўнікі Мін’юсту, не будзе журналістаў, замежных дэлегацый, гасцей. "Гэта робіцца для таго, каб дыскусія была больш разняволенай", — падсумоўвае С.Вазняк.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники