Палітычна матываваны перасьлед актывістаў працягваецца
Сойму Партыі БНФ прыняў заяву "Аб працягу палітычна матываваных рэпрэсіяў з боку ўладаў Беларусі".
Сойм Партыі БНФ канстатуе, што
- у Рэспубліцы Беларусі па-ранейшаму цалкам адсутнічае сыстэма прававой абароны грамадзянаў ад перасьледу за палітычныя, рэлігійныя і іншыя пракананьні, не выконваюцца найважнейшыя абавязацельствы, узятыя на сябе ў гэтай сфэры дзяржавай; асоба можа быць стаць ахвярай неабгрунтаваных брутальных дзеяньняў з боку міліцыі й спэцыяльных сілаў, ня мае шанцаў на аб’ектыўны й справядлівы суд, магчымасьцяў нармальнага працаўладкаваньня або вучобы на тэрыторыі краіны – у выпадку, калі ўлада трактуе гэтую асобу як свайго палітычнага апанэнта. Разам з тым, афіцыйныя ўлады Беларусі ўсяляк імкнуцца схаваць сапраўднае становішча з правамі чалавека ў краіне – перадусім у кантактах з Эўразьвязам. Такая сытуацыя ацэньваецца намі як абсалютна ненармальная: яна патрабуе неадкладных карэнных зьменаў.
Мы патрабуем правядзеньня аб’ектыўнага расьследаваньня і ўзбуджэньня крымінальных справаў у дачыненьні да тых супрацоўнікаў вядомых і невядомых нам сілавых структураў, якія дапускалі і дапускалі брутальныя мэтады запалохваньня й фізычнага ўзьдзеяньня на ўдзельнікаў мірнага палітычнага й праваабарончага супраціву. Нас па-ранейшаму хвалюе пытаньне поўнага і аб’ектыўнага расьсьледаваньня фактаў зьнікненьня палітычных апанэнтаў рэжыму, перадусім Юр’я Захаранкі й Віктара Ганчара, што адбыліся ўжо дзесяць гадоў таму.
Мы лічым ахвярамі палітычна абумоўленых рэпрэсіяў усіх фігурантаў так званага "працэсу 14-ці" і патрабуем неадкладнага вызваленьня іх ад усіх формаў далейшага перасьледу і паражэньня ў правах. Мы патрабуем скасаваньня неабгрунтавана накладзеных судзімасьцяў на нядаўніх палітычных вязьняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча.
З улікам пагаршэньня стану здароўя зьняволенага ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча мы патрабуем неадкладнага зьмяненьня яму меры ўстрыманьня й выпуску на волю. Аналягічныя захады было б лягічна бачыць і ў дачыненьні да калегаў Мікалая Аўтуховіча – Уладзімера Асіпенкі і Юр’я Лявонава.
Мы патрабуем камісаваньня зь беларускай арміі ўсіх асобаў, змабілізаваных туды па палітычных матывах, без уліку іх сапраўднага стану здароўя.
Мы неадкладна патрабуем ліквідацыі ўсіх ганебных "чорных сьпісаў", складзеных уладамі цягам апошніх 15-ці гадоў у дачыненьні да сваіх палітычных праціўнікаў з мэтай не даць магчымасьці іх нармальнага працаўладкаваньня або вучобы ў навучальных установах краіны.
Адсутнасьць рэальных і апэратыўных крокаў з боку беларускіх уладаў у зьмене сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі будзе надалей сьведчыць пра недэмакратычны, нелегітымны і рэпрэсіўны характар існага ў краіне рэжыму і мы не пакінем сваіх намаганьняў, каб дамагацца зьмены такога рэжыму.
Менск, 18 траўня 2009 г.