Моладзь БНФ адзначыла Дзень канстытуцыі
15 сакавіка, у Дзень канстытуцыі сябры Моладзі БНФ правялі акцыю, якая мела на мэце зьвярнуць увагу грамадзтва на стаўленьне ў Беларусі да правоў чалавека, гарантаваных канстытуцыяй.
Актывісты празэнтавалі асобнікі канстытуцыі, упрыгожаныя бел-чырвона-белымі сьцягамі, міліцыянтам на ў цэнтры гораду, супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных справаў, вярхоўнаму суду і суду Цэнтральнага раёну, а таксама павіншавалі іх са сьвятам. Не атрымалася павіншаваць супрацоўнікаў канстытуцыйнага суду, якія адмовіліся прыняць падарунак. У Міністэрстве ўнутраных справаў спачатку таксама адмаўляліся, заявіўшы, што "У нас канстытуцыя ёсьць", але потым ўсё ж ўзялі асобнік.
Актывісты Моладзі БНФ падкрэсьлівалі, што дораць канстытуцыі для таго, каб міліцыянты і супрацоўнікі усіх ўзгаданых установаў у сваёй дзейнасьці кіраваліся галоўным дзяржаўным дакумэнтам.