Як выглядала б “Трыбуна“, калi б на выбарах у 1994-м перамог Зянон Пазняк
«Роўна 25 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі. Таму над тэмай доўга думаць не прыйшлося», - піша ў сваім блогу на by.tribuna.com Андрэй Чарніцкі. Ён прапануе паглядзець, як бы выглядала галоўная старонка спартыўнага сайту, калі б прэзідэнтам быў лідар КХП-БНФ Зянон Пазьняк.