Пачатак сваёй арганізацыйнай дзейнасці кампанія "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" бярэ ад лета 2005 года, калі сталі фармавацца рэгіянальныя структуры аб'яднання.

5 сакавіка 2007 года на рэспубліканскай канферэнцыі індывідуальных прадпрымальнікаў, на якой прысутнічалі 72 дэлегаты, што прадстаўлялі 60 рынкаў з усіх абласцей краіны і горада Мінску, быў створаны штаб кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" ў Рэспубліцы Беларусь.

10 верасня 2007 года ў Мінску адбыўся устаноўчы сход аб'яднання, вынікі якога не былі прызнаныя Міністэрствам юстыцыі. З гэтай прычыны рэгістраваць структуру арганізатарам давялося на Украіне.

На дадзены момант арганізацыя робіць паўторную спробу рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі.

Кампанія мае свае прадстаўніцтвы ва ўсіх абласных гарадах і Мінску, а таксама сетку структур у 56 рэгіёнах Беларусі.

Аб'яднанне з'яўляецца арганізатарам правядзення разнастайных масавых акцый пратэсту ў абарону прадпрымальнікаў Беларусі. Самыя вядомыя з іх — рэспубліканскія забастоўкі прадпрымальнікаў 2 кастрычніка 2007 і 2008 гадоў, пратэстныя акцыі і маршы прадпрымальнікаў 10 снежня 2007 года, 10 і 21 студзеня, 18 лютага 2008 года, а таксама рэспубліканская забастоўка 10 снежня 2008 года.

Структура распрацавала праект закона "Аб малым і сярэднім прадпрымальніцтве" і ўнесла яго ў парламент на разгляд.

Сябры кампаніі прымалі актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні апошніх двух Кангрэсаў дэмакратычных сіл. У 2006 годзе працавалі ў камандзе адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл.

У кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 2008 года прымалі ўдзел 7 сябраў дадзенага аб'яднання.

Аб'яднанне мае партнёрскія кантакты з аналагічнымі прадпрымальніцкімі структурамі на тэрыторыі Украіны, Літвы і Польшчы.



Гарбачоў Віктар Барысавіч


Нарадзіўся 19 студзеня 1964 года. Ураджэнец горада Барысава.

Індывідуальны прадпрымальнік. Мае дзве вышэйшых адукацыі, адна з якіх юрыдычная (БДУ),

Віктар Гарбачоў з'яўляецца старшынём Савета прадпрымальнікаў горада Барысава, сябра Нацыянальнага камітэта Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

З 5 сакавіка 2007 года — старшыня Аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва".

Рух прадпрымальнікаў уваходзіць у склад Аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі, з'яўляючыся паўнапраўным суб'ектам.

Віктар Гарбачоў з'яўляецца ўдзельнікам некалькіх выбарчых кампаній, у якасці кандыдата ў дэпутаты, уключаючы выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 2004 і 2008 гадоў, а таксама выбары ў мясцовыя, абласныя Саветы дэпутатаў 2007 года.

Жанаты. Мае двух дзяцей.

 



Кантакты



Сайт: www.za-ip.org

Гарбачоў Віктар Барысавіч (старшыня праўлення) +375-8-(029)-639-80-54

Калей Віктар Сігізмундавіч (намеснік старшыні) +375-8-(029)-659-23-34