Еўракамісія дазволіла купацца

"Еўрарадыё"
16 июня 2009, 16:58
Стаўрас Дзімас, еўракамісар па абароне навакольнага асяроддзя, прадставіў у Брусэлі вынікі штогадовага дакладу пра якасць прэсных вадаёмаў, марскога і акіянскага ўзбярэжжаў ЕС.

"Ад Балтыйскага да Міжземнага і ад Паўночнага да Чорнага мораў 20 тысяч купальных зон чакаюць гасцей, — сказаў ён. — Мы праверылі ўсё, 96% адпавядаюць нормам".

Самыя чыстыя вадаёмы і ўзбярэжжы на Кіпры, у Грэцыі і ў Францыі. Брудныя пляжы найчасьцей сустракаюцца ў Італіі. Спіс забароненых для купання пляжаў вывешаны на вэб-сайце Еўракамісіі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиВ мире ❯ Еўракамісія дазволіла купацца