Lenovo: рэкламная кампанія на беларускай мове
З пачатку верасня стартавала вонкавая рэкламная кампанія сусветнага IT-брэнда Lenovo. У сваёй камунікацыі кампанія вырашыла выкарыстоўваць беларускую мову.
На пытанне Marketing.by, чаму кампанія вырашыла выкарыстоўваць беларускую мову, адказаў Андрэй Калеснік, рэгіянальны прадстаўнік кампаніі ў Беларусі і Джорджыі.
"У вытокаў вонкавай рэкламы на беларускай мове ў Беларусі стаяла мая жонка – Алена Ранцэвіч, якая была маркетынг-мэнэджарам кампаніі Samsung. Тады, некалькі гадоў таму, Samsung быў першай міжнароднай кампаніяй у Беларусі, якая прыняла рашэнне выбудоўваць камунікацыю на беларускай мове (нават насуперак негатыўным водгукам ад шэрагу партнёраў Samsung, якія перажывалі аб тым, што рэклама на беларускай не будзе ўспрынятая рынкам). Насуперак асцярогам партнёраў рэклама атрымалася на здзіўленне эфектыўнай і патрыятычнай. Далей гэты трэнд працягнулі YvesRocher, Hugo Boss і многія іншыя.
Што тычыцца адаптацыі слогана Lenovo: захаванне і валоданне ўласнай мовай для любой нацыі заўсёды было адным з кампанентаў самаідэнтыфікацыі свядомых яе прадстаўнікоў.
Я пражыў 6 гадоў у Беларусі, жонка беларуска, мае дзеці нарадзіліся ў Беларусі. З радасцю вярнуся ў гэтую краіну, калі выдасца такая магчымасць. Рашэнне адаптаваць слоган на беларускую мову прымаў кіруючыся не магчымай эфектыўнасцю паслання, а, у першую чаргу, жаданнем унесці свой пасільны ўклад у пашырэнне сферы выкарыстанне беларускай мовы ў краіне, якую я кахаю. "У мяне ёсць пяць рублёў, чаму я не магу давезці да хаты жанчыну, якая мне падабаецца?" ("Масква слязам не верыць")".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники