UDF

Новости

Як БТ Зінаіду Бандарэнку павіншавала

"Наша ніва"
07.05.2009
Пад віншаваннем народнай артыстцы, якая аддала тэлебачанню каля сарака гадоў, не падпісаўся ніводны кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі.

Сваё 70-годдзе народная артыстка Зінаіда Бандарэнка адзначыла 25 красавіка, віншаванне ж ад Белтэлерадыёкампаніі, атрымала праз два дні. Яно ўяўляе сабой няроўна абрэзаны аркушык паперы з стандартным віншавальным тэкстам. Замест подпісу — безаблічнае "Савет ветэранаў Белдзяржтэлерадыёкампаніі".

"Я магу зразумець такое стаўленне асабіста да мяне, бо свядома абрала іншы бок, але мне крыўдна за ветэранаў тэлебачання, якіх такім чынам віншуюць"
. Спадарыня Зінаіда прыгадала 2006 год, калі Беларускае тэлебачанне адзначала 50-годдзе. На творчую вечарыну ў Палац Рэспублікі не запрасілі не толькі яе, але і некаторых іншых ветэранаў БТ, якія ўсяго толькі мелі адрозныя ад сучасных супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлебачання погляды.

"Затое мяне цудоўна павіншавалі незалежныя СМІ. Мне потым з усёй краіны тэлефанавалі, віншавалі", — кажа Зінаіда Бандарэнка.



Перейти на сайт