Коля Лукашэнка пабачыцца з Папам... Рымскім?

"Радыё Свабода"
17 апреля 2009, 16:52
На наступным тыдні Лукашэнка наведае Рым і Ватыкан. Пра гэта міністар замежных справаў Італіі Франка Фратыні заявіў агенцтву Reuters.

Паводле ягоных словаў, Лукашэнка прыбудзе ў італьянскую сталіцу менавіта з мэтай наведаньня Ватыкану. Мяркуецца, што 26 красавіка адбудзецца яго сустрэча з папам рымскім. Таксама адбудуцца і перамовы беларускага кіраўніка з кіраўніком італьянскага МЗС.

Прэсавы сакратар Беларускай рыма-каталіцкай царквы, ксёндз Аляксандар Амяльчэнья паведаміў: "Мы ня можам ні абвергнуць, ні пацьвердзіць гэтую інфармацыю, але найбліжэйшым часам яе пракамэнтуем".

На пытаньне журналістаў, ці адбудзецца сустрэча беларускага кіраўніка з прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам Італіі, Франка Фратыні адказаў:
"Пакуль пратаколы знаходзяцца ў працы". Міністар Фратыні дадаў, што пакуль ня ведае парадку дня абодвух кіраўнікоў, паведамляе "Радыё Свабода".

Цікава, ці возьме Лукашэнка на сустрэчу з Папам Рымскім свайго малодшага сына Мікалая?
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ Коля Лукашэнка пабачыцца з Папам... Рымскім?