UDF

Новости

Музей Буйніцкага прадаюць за капейкі

20 красавіка за 1 базавую вялічыню з аўкцыёну будуць прадаваць недабудаваны музей Ігната Буйніцкага у вёсцы Празарокі Глыбоцкага раёну. Гэта апошняя мера, да якой звяртаецца дзяржава, каб зацікавіць патэнцыйнага ўласніка аб’ектам, што разбураецца з-за адсутнасці грошай.

Будаўніцтва музея заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра пачалося амаль 20 гадоў таму, але не пасунулася далей вышэй за фундамент.

Фундамент прадаюць з умовай, што новы ўладальнік, дабудаваўшы памяшканне, арганізуе ў ім прадпрымальніцкую дзейнасць і створыць новыя працоўныя месцы. Як паведамілі ў Глыбоцкім райвыканкаме, пакуль ніхто не захацеў за 35 тыс. рублёў набыць фундамент у Празароках. У выканкаме лічаць, што калі б новаму ўласніку далі магчымасць выкарыстаць набытак для будаўніцтва жылля, ахвотныя знайшліся б.

Пад музей Буйніцкага мясцовыя ўлады шукаюць іншае памяшканне.



Перейти на сайт