У Мар’інай Горцы невядомыя прутамі забілі актывіста апазіцыі
Сябар Партыі БНФ Валянцін Доўнар памёр 26 лістапада ў шпіталі. Яму яшчэ не было 50 гадоў.
"У мінулую пятніцу прыкладна а 22:00 вечара на Доўнара напалі на вуліцы невядомыя, — расказвае аднапартыец памерлага Алесь Васьковіч. — Білі жалезнымі прутамі па галаве. Потым Валянціна даставілі ў рэанімацыю. Але не ўратавалі".
Валянцін Доўнар быў вядомы ў Мар’інай Горцы (Мінская вобласць, 60 км ад Мінска на паўднёвы ўсход) распаўсюднік незалежнай прэсы.
Кожную пятніцу ён прывозіў з Мінску свежыя нумары «Народнай волі», «Новага часу», разносіў іх падпісчыкам, астатнія нумары раздаваў.
"Чалавек быў бяскрыўдны, як дзіця. Адзін жыў. Усе яго паважалі. Вазіў газеты да нас і ў снег, і ў дождж", — кажа А.Васьковіч.
Па факце забойства заведзеная крымінальная справа, але па ёй пакуль ніхто не арыштаваны.
Пахаванне Валянціна Доўнара адбудзецца ў суботу ў Мар’інай Горцы а 14:00.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter