UDF

Новости

13 адсоткаў беларусаў зусім не ўмеюць чытаць па-беларуску

У 2011 годзе напярэдадні Года кнігі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да лабараторыі "Новак" з просьбай правесці апытанне, каб даведацца, колькі чытаюць беларусы, што іх цікавіць у літаратуры, і хто з сучасных беларускіх літаратараў найбольш падабаецца чытачу. Вынікі несуцяшальныя.

1. Беларусы чытаюць мала. Ніколі не бярэ ў рукі кнігу – траціна насельніцтва (33,7%). Палова беларусаў кніг не купляе, у лепшым выпадку пры патрэбе пазычаюць у знаёмых ці бяруць у бібліятэцы.

2. Сучасную замежную літаратуру (у першую чаргу расейскую) ведаюць лепей за сваю. 62 % апытаных наогул не цікавяцца беларускімі кнігамі. Істотная частка (13,3%) зусім не ўмее чытаць па-беларуску.

3. На пытанне пра тое, якіх сучасных беларускіх пісьменнікаў вы ведаеце, найчасцей называюць імёны, якія сталі знакавымі яшчэ за савецкім часам: Васіля Быкава (6,5%), Уладзіміра Караткевіча (3,8%), Івана Шамякіна (3,2%). Пераважная ж большасць не ведае нікога (74,6%).

Для параўнання: у сучаснай масавай расейскай літаратуры беларусы абазнаныя значна лепей. 17,8% ведаюць, хто такая Дар’я Данцова.

4. Што да густаў, то ў безумоўных лідэрах дэтэктывы— ім аддаюць перавагу 38,3% аматараў чытання, 28,1% калі і бяруць у рукі кнігу, то гэта жаночы раман. Кнігу класіка з паліцы здымаюць 26,5% ад усіх беларусаў, якія чытаюць хаця б раз на год.

5. На думку нашых суайчыннікаў , зрабіць беларускую літаратуру больш папулярнай маглі б цікавыя аўтары і творы (52,4%), іх большая жанравая разнастайнась (27,2%), а таксама лепшая рэклама (22,9%).

7. Варта таксама адзначыць, што дзейнасць найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі — Саюза беларускіх пісьменнікаў станоўча ацэньваюць 61,4% апытаных.

- Літаратурныя імёны-брэнды савецкіх часоў беларусы дагэтуль памятаюць, а вось новых так і не з’явілася. Гэта значыць што той курс, які ўзяла Беларусь у культурнай сферы ― малаэфектыўны. Палітыка беларускай дзяржавы павінна стаць беларусалюбнай, - пракаментаваў вынікі апытання старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.



Перейти на сайт