“Информ-прогулку“ не пусцілі на сход
Карэспандэнта недзяржаўнай газеты "Информ-прогулка" (г. Лунінец) не пусцілі на сход, дзе прадстаўлялі новага кіраўніка раёна.
Пра сход гаспадарчага актыву, на якім губернатар вобласці Канстанцін Сумар павінен быў прадставіць выканаўцу абавязкаў кіраўніка мясцовай адміністрацыі, рэдакцыі стала вядома непасрэдна ў дзень правядзення сходу — 10 красавіка.
Журналіста незалежнага выдання Марыю Юрко не пусцілі ў залу, дзе сабраліся кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Пры гэтым загадчык ідэалагічнага аддзела спаслаўся на тое, што "Информ-прогулка" не мае акрэдытацыі пры райвыканкаме.
Як паведаміла службе маніторынгу БАЖ рэдактар "Информ-прогулки" Святлана Гарда, рэдакцыя двойчы — пры двух розных кіраўніках мясцовай улады — рабіла спробы атрымаць акрэдытацыю. Апошнюю адмову "ИП" спрабавала абскардзіць у аблвыканкам, але выніку гэта не прынесла.
"Па адным выпадку можна зрабіць выснову, што Указ № 65, прыняты ў мэтах "забеспячэння сваечасовага і аб’ектыўнага інфармавання грамадскасці…", ва ўсялякім разе ва ўзаемадзеянні дзяржаўнага органа з незалежнымі СМІ, у Лунінцы не выконваецца", — дадала Святлана Гарда.