UDF

Новости

У Мастах звольнілі дачку рабочага, які падаў на мясцовы завод у суд

Былому рабочаму завода "Мастоўдрэў" кіраўніцтва прадпрыемства не хацела выплачваць запазычанасці па заробках. Па дапамогу ён звярнуўся да дэпутата Мастоўскага раённага савету Змітра Кухлея, які параіў яму звярнуцца ў суд.

Што рабочы і зрабіў. Але кіраўніцтва прадпрыемства знайшло як адпомсціць работніку і напалохаць астатніх.

Пасля таго, як рабочы аднёс паперу ў суд, адміністрацыя звольніла яго дачку, якая тады працавала на "Мастоўдрэве". У той час яна замяняла жанчыну, якая знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку. Аднак жанчыну прымусілі выйсці з адпачынку і вярнуцца на працу, пасля чаго звольнілі дачку былога рабочага.



Перейти на сайт