Улады зноў праігнаравалі незалежныя прафсаюзы
Беларускія ўлады не зацікавіліся міжнароднай прафсаюзнай канферэнцыяй, якая праходзіць у Мінску. Нягледзячы на тое, што яе асноўнай тэмай было супрацьдзеянне міжнароднаму эканамічнаму крызісу.
Як выразіліся арганізатары з Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, канферэнцыя ў Мінску задумвалася дзеля таго, каб узброіць ведамі беларускіх экспертаў у няпросты крызісны час, асабліва ў пытанні наступстваў крызіснага займу ад МВФ.
Спецыялісты з іншых краінаў прыехалі дзяліцца досведам, наконт таго, якую рызыку нясуць знешнія запазычанні. Якое ж было здзіўленне арганізатараў канферэнцыі, калі яны не пабачылі ў залі ніводнага прадстаўніка ўлады.
- У першую чаргу мы разьлічвалі на інтарэс і увагу да гэтай канферэнцыі з боку Міністэрства працы Беларусі, бо якраз ім давядзецца разам з прафсаюзамі разбірацца з наступствамі таго ж знешняга займу, але мы іх не пабачылі, негледзячы на запрашэнне, - сказаў кіраўнік маскоўскага офісу міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Андрэй Мрост.
Чакаў удзелу беларускіх чыноўнікаў у канферэнцыі і лідэр беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук. На яго думку, удзел прадстаўнікоў улады ў такім паседжанні мог бы бы прадэманстраваць акт добрай волі ды спробу наблізіцца да выканання рэкамендацыяў Міжнароднай арганізацыі працы. Але гэтага не адбылося.
- Шкада, што ўладам не хапае адказнасці і стратэгічнага мыслення, каб прыйсці на такое абмеркаванне, тым больш, што госцем канферэнцыі будзе Пітэр Баквіс - эксперт з Вашынгтону, які ведае немала пра дзейнасць МВФ. Нават урады не маюць поўнага ўяўлення пра тыя негатыўныя наступствы, якія паўстаюць ад супрацоўніцтва з валютным фондам, таму гэтая інфармацыя магла быць важная для ўсіх нас, - зазначыў прафсаюзны лідэр.
Алесь Пехціеў