UDF

Новости

З пінскіх шапікаў знікне піва

З 1 траўня ў Пінску забароняць прадаваць піва ў шапіках. Пра гэта мясцовы аддзел гандлю папярэдзіў прадпрымальнікаў.

Піва не будуць прадаваць як у шапіках на прыпынках транспарту, так і ў гандлёвых аб’ектах з залай меншай за 25 квадратных метраў.

Пінскія ўлады спасылаюцца на рашэнне аблвыканкама, таму, хутчэй за ўсё, продаж піва ў шапіках забароняць па ўсёй Брэстчыне.

Цікава, што падстава забароны – пастанова Савета міністраў яшчэ ад 2006 года.



Перейти на сайт