UDF

Новости

«Малады фронт» збірае кнігі для палітвязняў

Арганізацыя "Малады Фронт" распачала кампанію па зборы беларускамоўных кніг для следчых ізалятараў і турмаў.

На думку актывістаў МФ, сучасныя беларускія турмы не могуць пахваліцца добрымі бібліятэкамі.

— Многім вязням у вольны ад працаў час застаецца здавольвацца нізкаякаснымі раманамі па каханне ці міліцэйскія разборкі. Відавочна, такая літаратура не спрыяе духоваму развіццю чалавека, не дае падтрымкі і надзеі вязням у складаны перыяд іх жыцця, — лічаць у арганізацыі.

Маладафронтаўцы звяртаюцца с просьбай перадаваць кнігі на беларускай мове ці на духовую тэматыку актывістам арганізацыі. З гэтых кніг будуць падрыхтаваныя невялікія бібліятэкі для ўсіх калоній, дзе будуць адбываць пакаранні палітвязні.

Каб перадаць кнігу, патэлефануйце на нумар +375297814223 (Кася) альбо напішыце на e-mail press.mfront@gmail.com



Перейти на сайт