У Беларусі легальна прадаюцца наркотыкі?

"Еўрарадыё"
11 июля 2009, 11:04
Міліцыя скардзіцца, што не можа забараніць папулярныя сёння курыцельныя міксы і травы, эфект ад якіх, як ад сапраўднай "траўкі".

Моладзь, якая ганяецца за наркатычнымі ўражаннямі, узяла новую моду – курыцельныя міксы. Пагаворваюць, што нават аматары марыхуаны са стажам пераходзяць на навамодны мікс, бо гэта легальна.

"У міксах гэтых – сінтэтычныя канабіоіды. Яны падобныя на тыя, што ўтрымліваюцца ў марыхуане, але сінтэтычныя і легальныя, — расказвае "Еўрарадыё" віцебскі тусоўшчык Серж. – Яны выклікаюць бадзёрасць. Кагосьці прыбіваюць да зямлі, камусьці ад іх хочацца лётаць".

Міксы – не адзіная трасца, якой бавіцца непрыстойная моладзь. У дурную моду ўвайшоў і так званы шалфей прадказальнікаў, лісце якога выдзяляе галюцынаген пад назвай сальвінарын-А.

"Шалфей – гэта асаблівая размова. Цябе штырыць вельмі моцна, але нейкі кароткі прамежак часу, - расказвае пра ўздзеянне травы тусоўшчык Серж. – У галаве ўзнікаюць рэпартажы з мінулага жыцця. У Мінску шалфей забаронены, але яго дастаць таксама не праблема".

Нават энцыклапедыя "Вікіпедыя" папярэджвае наконт шалфею прадказальнікаў: "найбольш небяспечныя эфекты, звязаныя з фармаваннем стойкіх галюцынацый і скажэннем карціны светапогляду. Гэта можа прывесці да самапашкоджання і агрэсіі ў дачыненні да іншых людзей".

І як мы здзівіліся, калі знайшлі дзясяткі сайтаў, якія прапаноўваюць купіць курыцельныя міксы ў Беларусі.

"Адзін грам – 65 тысяч. Тры грамы – 62 долары, - адказалі нам па тэлефоне, што быў пазначаны на адным з сайтаў. - Пакуль усё гэта легальна, паўсюдна прадаецца. Можам без праблем дамовіцца і сустрэцца".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ У Беларусі легальна прадаюцца наркотыкі?