UDF

Новости

Вяскоўцы просяць памяняць школу на дом састарэлых

Змяншэнне колькасці вучняў прывяло да закрыцця яшчэ трох школаў у Ганцавіцкім раёне: Палоньскай, Малакруговіцкай і Латышоўскай. Днямі бацькі і настаўнікі атрымалі папярэджанне з упраўлення адукацыі і ўказанне рамонт у школах не рабіць.

У Малакруговіцкай і Лактышоўскай школе ўсяго па 18 вучняў, на якіх прыпадае 20-26 настаўнікаў і супрацоўнікаў, у Палоньскай пачатковай — 6 вучняў на 4 класы. Дзяцей будуць вазіць у іншыя вёскі, настаўнікаў — працаўладкаваць, пенсіянераў адправіць на пенсію.

Жыхары Малых Круговічаў просяць улады зрабіць з іх школы дом састарэлых — тады будынак дакладна не будзе пуставаць.



Перейти на сайт