Невідушчыя беларускія футбалісты - на чэмпіянаце Еўропы

Учора на чэмпіянат Еўропы па міні-футболу сярод інвалідаў па зроку ў горад Нант (Францыя) накіравалася зборная Беларусі. Гэта першае кантынентальнае спаборніцтва міжнароднага ўзроўню сярод невідушчых футбалістаў.

Зборная Беларусі створана на базе віцебскага прадпрыемства "Элект" грамадскага аб’яднання "Беларускага таварыства інвалідаў па зроку".Галоўны трэнер каманды – супрацоўнік гэтага ж прадпрыемства Алег Кірылаў. Супернікамі нашай каманды ў групавым турніры з’яўляюцца зборныя Расіі, Турцыі, Грэцыі і Іспаніі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ Невідушчыя беларускія футбалісты - на чэмпіянаце Еўропы